Семінар “Тэорыя ведаў і новыя кібернетычныя тэхналогіі”

Азнаямленчы семінар “Тэорыя ведаў і новыя кібернетычныя тэхналогіі”, праведзены Інстытутам матэматыкі і кібернетыкі.

    У гэтам выступе сцісла апісаная тэорыя ведаў. Матэматычныя выразы гэтай тэорыі невялікія, што і з'яўляецца яе посьпехам у апісанні сістэм, бо ў матэматыцы чым меней, тым лепей, а для інжынераных спраў прасцейшы і карацейшы разлік робіць прасцейшай і таннейшай як  працу інжынера, так і інжынернага твора -- праграмы, канструкцыі. Але канешне навучанне і зразуменне тэорыі патрабуе працы і часу.

Прэзентацыя выступу.

    Відэа выступу:

1. План семінару.

Мэта: на семінары сп. Павал Бука распавёў, што такое тэорыя ведаў, і якія тэхналогіі яна прапанавала для стварэння высакаякасных алгарытмаў, праграм, інфармацыйных сістэм і сетак.

2. Теорыя ведаў.

Што такое кібернетыка, тэорыя сістэм. Іх гісторыя.

Дзве асноўныя інавацыі кібернетычнай тэорыі ведаў:

Першая – выкарыстанне для пабудовы алгарытму ўласных сувязей аб’екту (прадметнай вобласці). Гэта дазваляе будаваць эфектыўныя алгарытмы.

Другая – апісанне аб’ектаў, у якіх магчымыя інавацыі, у якіх у працэсе іх работы з’яўляецца навіна. Усе тыповыя камп’ютарныя сістэмы: файлавыя сістэмы, сістэмы дакумента звароту, сайты, сеткі WEB і WEB 2.0 належаць да сістэм з навіной, на практыцы ўлік гэтай навіны неабходны.

3. Алгарытмы тэорыі ведаў.

Іерархічныя алгарытмы дынамічнай камп’ютарнай графікі.

Як паскорыць камп’ютарную графіку (відэя, анімацыю, 3D, картаграфію)? Як зрабіць яе рэалістычнай? Як пры гэтым абыйсціся без суперкамп’ютара? Як згенераваць яе ў рэальным часе? Гэта – адна з бягучых задач IT-індустрыі. Абмяркаванне серыі алгарытмаў дынамічнай камп’ютарнай графікі, прапанаваных у тэорыі ведаў. У гэтых алгарытмах графічныя элементы звязаныя між сабой, што дазваляе зменшыць час выканання алгарытму, і наогул стварыць такія алгарытмы, якія немагчыма стварыць старымі сродкамі.

Прадэманстраваны просты алгарытм, што дэманструе асноўную ідэю і магчымасці новай графікі, расказана аб рашэнні гэтым жа алгарытмам іншых графічных задач: распазнавання (літар і выяў), гіперсціскання графікі (відэя), візуалізацыі “фізічнай” мадэлі ў рэальным часе.

4. Аэд-працэсар.

Аэд-працэсар – архітэктура працэсара, распрацаванага ў тэорыі ведаў, здольнага складаць і множыць любыя лікі любой разраднасці: цэлыя, REAL, камплексныя, матрыцы, вектары, тэнзары і інш. Акрамя лікаў аэд-працэсар дазваляе разлічваць вынікі складання і множання (любога ўзаемадзеяння) любых сістэм апісаных тэорыяй ведаў. У тым ліку – графічных элементаў, запісаў іерархічных баз ведаў, інфармацыі ў сетках ведаў. Паказаная структура аэд-працэсару, закранутае пытанне праграмавання на аэд-працэсарах.

5. Стварэнне новых алгарытмаў.

6. Навучанне тэорыі ведаў.

Літаратура:

1. Берталанфи Л. фон. Общая теория систем – критический обзор. Bertalanffy L. von. General System Theory – A Critical Review // General Systems. Vol. VII. 1962. P. 1–20. Перевод Н. С. Юлиной. (вольны доступ да тэкста па спасылцы)
2. Bertalanffу L. von. General System Theory. Foundations, Development, Applications. N.Y.: Braziller, 1968 (вольны доступ да тэкста па спасылцы)
3. Винер Н. Кибернетика, или управление и связь в животном и машине. — 2-е издание. — М.: Наука, 1983.
4. Norbert Wiener. Cybernetics: Or Control and Communication in the Animal and the Machine. Paris, 1948, (Hermann & Cie) & Camb. Mass. (MIT Press) 2nd revised ed. 1961
5. Месарович М. Общая теория систем: математические основы / М.Месарович, Я.Такахара; Пер. с англ. Э. Л. Наппельбаума; под ред. В. С. Емельянова. — М.: «Мир», 1978.
6. Месарович М., Мако Д., Такахара И. Теория иерархических многоуровневых систем. - М.: Издательство "Мир", 1973.
Comments