Відэа. Лекцыі. Семінары

Курсы, семінары, якія ідуць ці будуць ісці і да якіх можна далучыцца.

Утрымліваюць лекцыі, практычныя заданні, якія даступныя вам як вольнаму слухачу. Калі Вы ўдзельнічаеце ў курсе, семінары як паўнапраўны ўдзельнік, тады з вамі працуе выкладчык, які правярае заданні, дае кансультацыі. Для запісу на курсы звяртайцеся ў раздзел кантакты.


Курс: Праграмаванне і падтрымка вэб-дадаткаў


Праграма курса

1. Паняцце сістэм кіравання сайтам − CMS. Асноўныя функцыі CMS: cтварэнне, рэдагаванне і кіраванне кантэнтам. Спецыялізацыя CMS. Будова CMS.
2. Серверныя платформы. Unix- і Windows- хостынгі. Вэб-серверы: Apache, IIS, nginx. Задачы вэб-сервера.
3. Пакеты эмуляцыі вэб-сервера (Denwer, Open Server, Xampp). Панятак базы звестак MySQL. Праца з утылiтай phpMyAdmin. Усталяванне CMS на лакальным камп’ютары.
4. Праца з CMS Wordpress. Функцыянал (кампаненты, віджаты, плагіны, рубрыкi, старонкi, запiсы, тэмы). Стварэнне структуры, кантэнта і меню сайта ў CMS Wordpress.
5. Праца з CMS Joomla. Функцыянал (кампаненты, модулі, плагіны, старонкi, катэгорыi, шаблоны). Стварэнне структуры, кантэнта і меню сайта ў CMS Joomla. Праца з медыякантэнтам. Шаблоны.
6. Публікацыя сайта ў Інтэрнет. Капiраванне/перанос сайта на CMS на хостынг.
7. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выкарыстанні нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт. Патрабаванні да размяшчэння інфармацыі і хостынгу сайта.
8. Першасная пошукавая аптымізацыя сайта.
Курс вядзе Ганчарова Святлана Аляксандраўна, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.
Дадаткова глядзіце: HTML, CSS, php, phpMyAdmin (інтэрфэйс ёсць і на беларускай мове), MySQL, дакументацыя на MySQL (няпоўны пераклад на рускую мову), WordPress, Joomla. Усталяванне пакетаў на Лінуксах: Спіс Apache–MySQL–PHP пакетаў, LAMP (Linux-Apache-MySQL-PHP) server, усталяванне на Ubuntu  LAMP,   WordPress, Joomla.


Алгебраі геаметрыя: Сімвальныя вылічэнні ікамп'ютарная алгебра з выкарыстаннемпраграмнага пакету сістэмы камп'ютарнайалгебры Wolfram Mathematica

Праца з вектарамі і матрыцамі, карыстанне асноўнай палітрай, атрыманне дапамогі

Wolfram Mathematica з'яўляецца найбольш папулярным матэматычным софтам, утрымлівае мноства функцый як для аналітычных пераўтварэнняў, так і для лікавых разлікаў. Акрамя таго, праграма падтрымлівае працу з графікай і гукам, улучна з пабудовай двух-і трохмерных графікаў функцый, маляванне адвольных геаметрычных фігур, імпарт і экспарт малюнкаў і гуку і магчымасці праграмавання.

Змест курсу Алгебраі геаметрыя:

  • лінейная алгебра (вектары, матрыцы, алгебраічныя раўнанні),

  • аналітычная геаметрыя (сістэма каардынат, раўнанні прамой і плоскасці, крывыя і паверхні),

  • алгебраічныя структуры (групы, колцы, палі),

  • элементы тэорыі лікаў (простыя лікі, паліномы), што з'яўляюцца матэматычнай асновай для вывучэння тэорыі і практыкі камп'ютарных навук, крыпталогіі.

Курс вядзе Аляксандр Якаўлевіч Радына, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт матэматыкі.



Праграмаванне: Прынцыпы і практыка праграмавання з выкарыстаннем мовы Ci.

Усталёўка асяроддзя распрацоўкі. Стварэнне праекта.


Змест курсу Праграмаванне:

  • Асновы праграмавання алгарытмічнай мовай (інструменты і базавыя сродкі праграмавання, каманды і звесткі (дадзеныя),

  • структуры кіравання);

  • асноўныя паняцці алгарытмічных моў (абстракцыі звестак, складаныя структуры звестак, алгарытмічная дэкампазіцыя);

  • працэдурнае праграмаванне (базавыя сродкі і асаблівасці працэдурнага праграмавання на С/С++);

  • аб'ектна-арыентаванае праграмаванне (аб'ектнае, іерархічнае праграмаванне).

Курс вядзе навуковец матэматык-праграміст Міхаіл Мікалаевіч Міцкевіч. Запланаваны аб'ём: 2 лекцыі на тыдзень, працэдурнае праграмаванне з пракладамі на Сі да канца навучальнага году.

Літаратура і стандарты па мове Сі. Даступныя для вольнага выкарыстання кампілятары і асяроддзі для распрацоўкі праграм, нашыя лекцыі, заданні, метадычка. Мова праграмавання Сі часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў параўнанні з іншымі мовамі праграмавання і нязменна займае першае месца.



Матэматычны аналіз


Лікавыя паслядоўнасці

Матэматычны аналіз патрабуецца ведаць для мадэлявання і праграмавання фізічных, інжынерных, эканамічных задач, якія ў большасці выпадкаў фармулююць на мове матэматычнага аналізу і дыферэнцыянальных раўнанняў. Матэматычны аналіз выкладаецца звычайна на першых курсаў універсітэтаў таксама з мэтаю навучыць думаць фармальна і матэматычны.

Змест курсу:

  • дыферэнцыянальнае і інтэгральнае злічэнне функцый адной і многіх зменных,

  • функцыянальныя паслядоўнасці і шэрагі,

  • няўласныя інтэгралы, тэорыя поля, шэрагі Фур'е.

Курс вядзе Рыбачэнка Ігар Васільевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.



Метады доступу да інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт

Сучасныя тэхналогіі вэб-дызайну

Змест уводнага курсу Метады доступу да інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт:

Тэхналогіі распрацоўкі вэб-ресурсаў: Асноўныя прынцыпы вэб-дызайну. Сучасныя тэхналогіі вэб-дызайну. Праграмнае забеспячэнне інтэрнет-тэхналогій: браўзеры, вэб-серверы, паштовыя кліенты, кліенты ІP-тэлефаніі, вэб-редактары. Мова HTML. Асноўныя тэгі. Пабудова вэб-старонак. Структура вэб-старонак. Каскадныя табліцы стыляў CSS. Лекцыя №1. Сучасныя тэхналогіі вэб-дызайну. Лекцыя №2. Мова HTML:

Пошук інфармацыі ў Інтэрнет: Сетка Інтэрнет. Асноўныя службы і сервісы Інтэрнет. Паняцце www. Сеткавыя пратаколы. Пратакол TCP/IP. Пратакол перадачы вэб-старонак HTTP. Пошук інфармацыі у Інтэрнет. Пошукавыя сервісы: агульныя і спецылізаваныя. Метады пошуку інфармацыі: пашыраны пошук, фасетны пошук, пошукавыя аператары. Тэматычныя сервесы Інтэрнет. Вэб-прыкладанні. Сродкі зносін у сетцы Інтэрнет.

Курс вядзе Ганчарова Святлана Аляксандраўна, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.



Абарона інфармацыі

Асновы абароны інфармацыі:

  • Матывацыя і агульны агляд метадаў абароны інфармацыі.

  • Класіфікацыя інфармацыйных пагроз.

  • Арганізацыйна-прававое забеспячэнне абароны інфармацыі.

  • Абарона інфармацыі ў камп’ютарных сістэмах ад выпадковых пагроз.

  • Сістэмы рэзервовага капіявання.

  • Тэхнічныя метады абароны інфармацыі.

  • Некаторыя праграмныя метады абароны інфармацыі: праверка камп'ютара на наяўнасць шкодных праграм.

Крыптаграфічныя метады абароны інфармацыі:

  • Хэш-функцыі і кантроль цэласнасці

  • Праверка цэласнасці файлаў

  • Шыфраванне сіметрычнае і асіметрычнае

  • Стварэнне крыптакантэйнера для захавання файлаў.

  • Лічбавы подпіс

  • Лічбавае падпісанне файла.

  • Абарона інфармацыі ў размеркаваных камп’ютарных сістэмах.

Курс вядзе Радына Яўген Мяфодзьевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.



Архітэктура вылічальных сістэм

Элементы лічбавых вылічальных машын

Курс дае падставы ведаў пра будову, дзейнасць камп'ютарных сістэм.

Тэмы курсу:

  • Арганізацыя апаратнай часткі камп'ютараў:

  • Апаратная частка камп'ютараў.

  • Тыпавая схема арганізацыі цэнтральнага працэсара, памяці.

  • Інтэрфейсы камп'ютараў.

  • Метады размяшчэння інфармацыі ў памяці камп'ютараў.

  • Архітэктура фон-Неймана.

  • Арганізацыя шын. Шына адрасу і дадзеных.

  • Праграмныя і апаратныя парты.

  • Вектары перарывання.

  • Класіфікацыя працэсараў па складанасці каманд. CISC, RISC, VLIW працэсары.

Лекцыя 1: Элементы лічбавых вылічальных машын.

Праграмаванне нізкага ўзроўню:

Асновы праграмавання мовай Асэмблер: сістэма каманд, аперацыі уводу-вываду, рэалізацыя складаных лагічных структур моў праграмавання высокага ўзроўня моваю асэмблер. Этапы трансляцыі, кампіляцыі, звязвання праграм. Трансляцыя праграм у машынныя коды. Праца з дынамічнай памяццю. Архітэктурныя прынцыпы павышэння прадуктыўнасці камп'ютарных праграм.

Курс вядзе Кабайла Аляксандр Серафімавіч, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.



Тэорыя ведаў. Базавыя алгарытмы тэорыі ведаў для праграмавання

Курс «Тэорыя ведаў. Уводны курс + Базавыя алгарытмы тэорыі ведаў для праграмавання»чытаецца на першым курсе, разам з уводным курсам праграмавання.

Курс студэнту простыя рэцэпты (распрацаваныя ў Інстытуце матэматыкі і кібернетыкі) пабудовы вельмі эфектыўных праграм, адразу прыгодныя для выкарыстання, закладае прынцыпы сістэмнага падыходу, і правільнай (сістэмнай) архітэктуры праграм, якія будуць развітыя ў наступных курсах цыклу.

Тэмы курсу:

  • Увядзенне базавых паняццяў тэорыі сістэм; імітацыя механічных і фізічных сістэм.

  • Праграмаванне ўзаемадзеяння сістэм, і ўнутрана звязаных сістэм; дынамічная графіка; сучасныя алгарытмы распазнавання (графікі).

  • Распазнаванне літар і простых малюнкаў алгарытмам вусень; праграмаванне руху робата (алгарытм "вусень"); праграмаванне шатуннай перадачы (алгарытм "вусень"); алгарытм "вусень" для апісання тэксту, старонкі, сайту; алгарытм "вусень" для апісання баз ведаў (звестак).

β-версія дапаможніка "Алгарытмы камп’ютарнай графікі" (мова праграмавання С): частка 1, частка 3. Для ўводзінаў у тэорыю глядзіце семінар "Тэорыя ведаў, іерархічная матэматыка, кібернетыка."


Дыферэнцыяльныя раўнанні

Змест курсу Дыферэнцыяльныя раўнанні:

  • Матэматычныя мадэлі на аснове дыферэнцыяльных раўнанняў
  • Некаторыя метады інтэгравання дыферэнцыяльных раўнанняў
  • Паняцце задачы Кашы або пачатковай задачы і паняцце краявой задачы
  • Сістэма n лінейных раўнанняў першага парадку і іх сувязь з лінейным раўнаннем n-га парадку (метады развязання лінейных дыферэнцыяльных раўнанняў і сістэм з пастаяннымі каэфіцыентамі)

Курс вядзе Аляксандр Якаўлевіч Радына, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт матэматыкі.


Планы:

Разнесеныя інфармацыйна-аналітычныя сістэмы (уводзіны)

Платформы карпаратыўных сістэм

Асновы крыпталогіі (уводзіны)

Інфармацыйныя сістэмы прадпрыемстваў

Праектаванне эканамічных інфармацыйных сістэм




Курсы, семінары, якія адбыліся, іх можна праглядзець:
Азнаямленчы семінар Тэорыя ведаў і новыя кібернетычныя тэхналогіі

498
641
656
120
146