ІНСТЫТУТ МАТЭМАТЫКІ І КІБЕРНЕТЫКІ

    Інстытут матэматыкі і кібернетыкі існуе з 1997 года ў форме рэспубліканскага грамадскага аб'яднання. Інстытут узнік ў выніку паспяховай дзейнасці Лабараторыі Іерархічных многаўзроўневых сістэм і на яе базе – з далучэннем даследчыкаў іншых даследчых інстытутаў і універсітэтаў, а таксама вытворцаў, зацікаўленых у развіцці навукі ў Беларусі, для каардынацыі дзейнасці беларускіх навуковых і вытворчых устаноў у еўрапейскіх сетках.

Асноўныя вехі гісторыі :

1976-81 – пастаўленая задача фармалізацыі і звязвання ўсіх ведаў свету

1976-81 – выяўленыя асноўныя невырашаныя задачы матэматыкі: 1) фармалізацыі іерархічных многаўзроўневых сістэм (паводле М. Месаравіча і Я. Такахары), 2) граматык натуральных моў, 3) апісанне і звязванне геаметрычных тэорый геаметрыі 4) апісанне пазіцыйных лікаў (задача Лябега) 5) звязвання гэтых фармалізацый, а таксама – фармальнага апісання ўсіх вядомых матэматычных тэорый (зробленага раней М. Месаравічам і Я. Такахарам у іх Агульнай тэорыі сістэм)

1979-81 – прапанаваная новая фармальная тэорыя (“бэта +, бэта-, бэта-ноль”) у якой фармалізаваныя іерархічныя многаўзроўневыя сістэмы (паводле М. Месаравіча і Я. Такахары)

1981 – першая публікацыя па тэорыі сістэм

1986 (не пазней) – пабудаваная першая аэд-тэорыя (аэд Sl)

1989 – упершыню апублікаваны аэд А-эль і рашэнне задач тэорыі ведаў

1990 – прарыў на міжнародную арэну - першая міжнародная публікацыя па аэд-тэорыі на прэстыжнай 7й Міжнароднай канферэнцыі па тэхнічным канструяванні (7th International Conference on Engineering Design, ICED'90, Dubrovnik), адразу - кіраванне секцыяй і уключэнне ў тэхнічны камітэт ICED

1992 – утвораная Лабараторыя іерархічных многаўзроўневых сістэм

1993-1999 – неаднаразовыя публікацыі на буйнейшых міжнародных канферэнцыях, кангрэсах і смпозіумах у галіне матэматыкі і кібернетыкі: LSS і SWIIS канферэнцыі IFAC (International federation of automatic control, Міжнароднай федэрацыі аўтаматычнага кіравання), International Conference on Mathematical and Computer Modelling

1993 – апісанне асветных сістэм, выяўлена і вырашаная кібернетычная задача асветы

1997-2001 – уключэнне лабараторыі у еўрапейскія навуковыя сеткі ICIMS-NOE, AMETMAS-NOE у якасці нацыянальнага каардынатара

                 Вынікі атрыманыя Інстытутам матэматыкі і кібернетыкі

1997 заснаванне Інстытута матэматыкі і кібернетыкі для удзелу у еўрапейскіх навуковых праектах

1997-2001 – уключэнне у еўрапейскія навуковыя сеткі ICIMS-NOE, AMETMAS-NOE у якасці нацыянальнага каардынатара, удзел у еўрапейскіх праектах

1997-1999 – працяг абмеркавання тэорыі ведаў (аэд-тэорыі) на вышэйшым узроўні сусветнай навукі: неаднаразовыя публікацыі на буйнейшых міжнародных канферэнцыях, кангрэсах і смпозіумах у галіне матэматыкі і кібернетыкі: LSS і SWIIS канферэнцыі IFAC, International Congress of Cybernetics & Systems

2004 – апублікаванае рашэнне задачы апісання граматык натуральных моў

2008 – апублікаваныя першыя вынікі па іерархічнай механіцы

2012 – вынікі распрацоўкі аэд-тэорыі выдадзеныя ў манаграфіі “Свет. Матэматыка. ...”


Інстытут вядзе распрацоўку ў галіне тэорыі ведаў (аэд-тэорыі), тэорыі сістэм, тэорыі іерархічных многаўзроўневых сістэм. На аснове ўласных навуковых напрацовак выконвае практычныя праекты па замовах беларускіх вытворцаў і дзяржаўных устаноў, а таксама - міжнародных навуковых арганізацый і сетак.

Кірункі дзейнасці:

- апісанне і мадэляванне тэхнічных сістэм, праграмных сістэм, і іх канструяванне (САПР, CAD)

- дынамічная камп'ютарная графіка

- апісанне і мадэляванне натуральных сістэм (фізічных, хімічных, подступы - да біялагічных)

- апісанне натуральных моў і іх граматык

- уладкаванне заканадаўства, дзяржаўнай будовы і працэсаў. Стварэнне сетак кіравання дзяржаўнымі ўстановамі і галінамі

- уладкаванне вытворчых сістэм: тэхналагічных, транспартных, манетарных

- апісанне і канструяванне інфармацыйных сістэм

- апісанне працэсу асветы і асветных сістэм

- канструяванне сетак і баз ведаў

- складанне тэорыі ведаў (аэд-тэорыі)


Спасылкі

Інстытут матэматыкі і кібернетыкі. Старонка суполкі. Статут.  http://vk.com/public70304439